8 траўня 2024, Серада, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміра Мацкевіча адправілі ў ПКТ на тры месяцы

3
Уладзіміра Мацкевіча адправілі ў ПКТ на тры месяцы
УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ

На палітычнага вязня чыніцца ціск у калоніі.

Палітычны вязень філосаф Уладзімір Мацкевіч, які знаходзіцца ў шклоўскай калоніі №17, змешчаны ў памяшканне камернага тыпу на тры месяцы. Паводле інфармацыі прысвечанай яму старонкі ў Facebook, гэта здарылася месяц таму. У сярэдзіне студзеня паведамлялася, што больш за два тыдні да яго не пускаюць адваката, ужо доўгі час для яго заблакаваная перапіска, ён пазбаўлены тэлефанаванняў, а сваякам не даюць ніякай інфармацыі, дзеля чаго немагчыма перадаць лекі.

Мацкевіч – вядомы беларускі навуковец, тэлевядоўца, грамадскі і палітычны дзеяч. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 4 жніўня 2021 года. Неўзабаве шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый, сярод якіх Беларускі Хельсінскі камітэт, прызналі яго палітычным вязнем.

З 4 да 16 лютага мінулага года 65-гадовы Уладзімір Мацкевіч трымаў галадоўку (з патрабаваннем змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, закончыць следчыя дзеянні і прызначыць суд. Толькі пасля імклівага пагаршэння стану здароўя ён спыніў галадоўку).

У чэрвені 2022 года Менскі абласны суд прысудзіў філосафа да 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Мацкевіча абвінавацілі ў грубым парушэнні парадку, абразе Лукашэнкі і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках