3 траўня 2024, Пятніца, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук напаў з нажом на фельчара ў аўто хуткай дапамогі

2
Мянчук напаў з нажом на фельчара ў аўто хуткай дапамогі

Мужчына патрабаваў, каб яго неадкладна выпусцілі з аўто.

У Менску нецвярозы мужчына пагражаў супрацоўніку брыгады хуткай медыцынскай дапамогі забойствам, паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, вечарам 20 снежня 2022 года паміж нецвярозым 53-гадовым абвінавачаным і сваякамі яго сужыцелькі ўзнік канфлікт, падчас якога ён атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яму выклікалі хуткую.

Па дарозе ў шпіталь абвінавачаны стаў паводзіць сябе агрэсіўна, выказваў прэтэнзіі, што яго нібыта вязуць у міліцыю. У нейкі момант мужчына рэзка нахіліўся да фельчара і, выказваючы пагрозы забойствам, правёў па шыі пацярпелай тупой часткай ляза нажа. Пасля гэтага ён накіраваўся да выхаду і пачаў патрабаваць, каб яго выпусцілі.

Следчыя выставілі мужчыну абвінавачанне паводле арт. 186 КК Беларусі (Пагроза забойствам). Крымінальная справа накіраваная ў суд. Выбраную меру стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў пракурор пакінуў без змены.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках