3 траўня 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі ўзялі расейцаў у «агнявы мяшок» пад Мар'інкай

4
Украінскія дэсантнікі ўзялі расейцаў у «агнявы мяшок» пад Мар'інкай

Акупанты ўцякалі, кінуўшы зброю і параненых.

Украінскія дэсантнікі прымусілі расейскіх акупантаў уцякаць, кінуўшы зброю і параненых пад Мар'інкай Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.

Так, днямі супраціўнік сіламі ўзвода пяхоты паспрабаваў непрыкметна падысці да пазіцый аднаго з падраздзяленняў вайскоўцаў, каб рэзкім штурмам захапіць іх. Для гэтага варожыя байцы рухаліся па пасадцы.

«Зрэшты, паветраная выведка своечасова заўважыла высоўванне супраціўніка. Камандзірам дэсантнага падраздзялення была прынятая пастанова крыху падпусціць штурмавое падраздзяленне акупантаў, каб яно выйшла на добра прыстрэлены адцінак. Фактычна, супраціўніку быў загадзя падрыхтаваны агнявы мяшок», - гаворыцца ў прэс-службе.

Калі варожая пяхота ўвайшла ў вызначанае месца, дэсантнікі адкрылі па ёй прыцэльны агонь са станковых гранатамётаў і кулямётаў.

«Нясучы шматлікія страты, акупанты уцяклі кідаючы зброю і параненых таварышаў», - дадалі ў ДШУ УСУ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках