3 траўня 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прыбыў у Брусэль на саміт ЕЗ

2
Зяленскі прыбыў у Брусэль на саміт ЕЗ
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Жывая трансляцыя выступу прэзідэнта Украіны ў Еўрапарламенце.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 9 лютага прыбыў у Брусэль. Кіраўнік украінскай дзяржавы выступіць у Еўрапарламенце і наведае саміт ЕЗ.

Пра гэта паведамляе BFMTV.

«Прэзідэнт Украіны прыбыў у Брусэль пасля палёту з Эмануэлем Макронам прэзідэнцкім самалётам», - гаворыцца ў паведамленні.

У Брусэлі ўжо сабралася чарга журналістаў, якія чакаюць прыбыцця Уладзіміра Зяленскага.

Прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Рабэрта Метцола анансавала выступ Зяленскага.

«Гістарычны дзень для Еўропы. З гонарам паведамляю, што прэзідэнт Украіны

Уладзімір Зяленскі будзе сёння раніцай у Еўрапарламенце», - напісала яна ў Twitter.

У той жа час кіраўніца Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен публікуе фота з Уладзімірам Зяленскім.

Абноўлена

Перад выступам у Еўрапарламенце, дзе ўжо знаходзіцца Уладзімір Зяленскі, заслухалі гімн Украіны. Украінскага прэзідэнта сустрэла кіраўніца Еўрапарламента Рабэрта Мецола.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках