3 траўня 2024, Пятніца, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Венядзіктаў: Мы стаім напярэдадні вялікай крывавай бітвы

44
Аляксей Венядзіктаў: Мы стаім напярэдадні вялікай крывавай бітвы

Яна можа здарыцца 24 лютага.

Расейскі журналіст Аляксей Венядзіктаў распавёў аб тым, як могуць развівацца ваенныя дзеянні ва Украіне найбліжэйшым часам.

«Ёсць у вайне частка вайсковая і частка палітычная. На мой погляд, мы стаім напярэдадні вялікай крывавай бітвы. Яна можа здарыцца да прыходу танкаў, ва Украіне кажуць, што яна можа здарыцца 24 лютага. А танкаў (ва Украіны) яшчэ няма, знішчальнікаў няма. Гэта будзе крывавая бойня», - заявіўжурналіст у эфіры «Жывога цвіка».

«Калі вы паглядзіце сапраўдныя карцінкі з лініі судакранання, вы ўбачыце Першую сусветную вайну, нават не Другую: змёрзлыя траншэі, артылерыя страляе паверх галоў», - дадаў Венядзіктаў.

Ён мяркуе, што ўкраінскі і расійскі бакі рыхтуюцца да контрнаступу і абодва бакі «поўныя аптымізму».

«У расейскага боку ёсць задача «вызваліць» Данбас да канца сакавіка, і ва ўкраінскага - вызваліць Данбас або прарвацца да Мелітопаля. Два палітычныя кіраўніцтвы адчуваюць аптымізм, назапашваюцца рэсурсы.

Але гэта будзе крывавая мясарубка, і ёй няма альтэрнатывы. Ніякіх іншых элементаў развіцця - ваенных і палітычных - мы цяпер не бачым. Будзе яшчэ горш», - мяркуе журналіст.

Венядзіктаў патлумачыў, чаму расейскае кіраўніцтва ўсё яшчэ адчувае аптымізм, хаця прыкметных дасягненняў у яго войску апошнім часам няма:

«Шайгу сказаў: мабілізацыйны рэсурс Расеі складае амаль 25 мільёнаў чалавек. А ў Украіны - 7 мільёнаў. Яны думаюць: шапкамі закідаем».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках