3 траўня 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Акупанты ў Крыме рыхтуюцца да вызвалення паўвострава Украінай

6
ГУР: Акупанты ў Крыме рыхтуюцца да вызвалення паўвострава Украінай

На паўвостраве ўзмацняецца кантроль.

Украінская разведка мяркуе, што акупацыйныя ўлады Крыма рыхтуюцца да вызвалення паўвострава УСУ.

Для гэтага выдадзеная пастанова пра вызначэнне высокага ўзроўню тэрарыстычнай небяспекі. Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа разведкі Мінабароны Украіны ў Telegram.

Расейская акупацыйная адміністрацыя Крыма і мясцовае аддзяленне ФСБ выдалі «пастанову пра вызначэнне высокага (жоўтага) узроўню тэрарыстычнай небяспекі». Тэрмін дзеяння захадаў не абмежаваны – да прыняцця пастановы пра скасаванне.

Акрамя гэтага, у пастанове паказана, што падраздзяленням ФСБ неабходна ўзмацніць кантроль за перамяшчэннем транспарту на паўвостраве. Узмацняецца кантроль за перамяшчэннем расейцаў і замежнікаў і абавязковай рэгістрацыяй часовага месца жыхарства.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках