22 траўня 2024, Серада, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую пяхоту адправілі на штурм з палкамі замест зброі

30
Расейскую пяхоту адправілі на штурм з палкамі замест зброі

Фотафакт.

Расейскія пяхотнікі ішлі штурмаваць украінскія пазіцыі з палкамі. Грамадскі дзеяч Сяргей Сцерненка апублікаваў у сацыяльных сетках адпаведны кадр, зроблены з дапамогай беспілотніка.

На фота - ужо мёртвыя акупанты. У руках захопнікі трымалі не аўтаматы, а палкі.

На Бахмуцкім кірунку пачасціліся выпадкі, калі расейскае кіраўніцтва фактычна адпраўляе акупантаў на «забой». Такую пяхоту гоняць па адкрытай мясцовасці без падтрымкі цяжкай тэхнікі. Таму палі абсыпаны трупамі расейскіх салдат.

Са слоў аглядальніка Аляксандра Каваленкі, «мясныя штурмы» пераважна закліканы коштам уласных страт заблытаць войскі УСУ - у нібыта новым наступе на канкрэтным участку. Насамрэч, РФ такім чынам проста знішчае сваё войска. «У Запарожскай вобласці спрабавалі ажыццяўляць вось такія штурмавыя дзеянні ў напрамку Арэхава. Гэта была імітацыя, калі выкарыстоўваўся выключна пяхотны складнік, з мінімальным выкарыстаннем тэхнікі, ББМ. Пры гэтым амаль усе яны былі знішчаныя. Гэта і была імітацыя - адцягненне ўвагі», - распавядаў Каваленка.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках