22 траўня 2024, Серада, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя наважыла выконваць санкцыі супраць Расеі

Індыя наважыла выконваць санкцыі супраць Расеі

Улады краіны ўжо папрасілі банкі і трэйдараў прытрымлівацца абмежаванняў.

Індыя не стане парушаць заходнія санкцыі супраць Расеі, уключаючы столь коштаў на расейскую нафту на ўзроўні $60. Як паведамляюць крыніцы Bloomberg, улады краіны ўжо неафіцыйна папрасілі банкі і трэйдараў прытрымлівацца абмежаванняў.

У рамках сустрэчы міністраў краін G-20 у Дэлі індыйскія ўлады абмеркавалі гэтае пытанне з калегамі з ЗША і іншых краін G-7. Са слоў суразмоўцаў агенцтва, прадстаўнікі заходніх краін засталіся задаволеныя вынікамі перамоў. З пачатку вайны ва Украіне Індыя і Кітай сталі найбуйнейшымі пакупнікамі расейскай нафты. Пры гэтым яшчэ за год да таго Індыя практычна не купляла расейскую нафту, а сёння гэты рынак стаў адным з ключавых для Масквы. За тыдзень з 17 да 24 лютага краіна імпартавала 0,81 млн барэляў нафты ў дзень з Расеі, пісаў Bloomberg. Больш закупляў толькі Кітай - 1,1 млн барэль у дзень. Агулам праз год пасля ўварвання марскі экспарт сырой нафты з Расеі аказаўся блізкі да рэкорду з пачатку вайны.

У пачатку сакавіка высокапастаўлены чыноўнік Дзярждэпартамента ЗША заявіў Bloomberg, што задаволены рашэннем Індыі купляе ў Расеі нафту коштам ніжэй столі. З ягоных слоў, закупкі нафты ў Расеі з'яўляюцца пастаяннай тэмай перамоў паміж ЗША і Індыяй, таму што Вашынгтон хоча пазбавіць РФ даходаў, неабходных Маскве для вядзення вайны ва Украіне. Ён дадаў, што адміністрацыя Байдэна працягне абмяркоўваць закупкі Індыяй расейскай нафты з урадавымі чыноўнікамі.

Індыйскія імпарцёры расейскай нафты ўсё часцей маюць праблемы пры ўкладанні ўгод. Кіраўнікам нафтаперапрацоўчых заводаў даводзіцца даводзіць заходнім банкам, што яны не парушаюць столь коштаў нафты. Банкі патрабуюць усё больш довадаў і дадаткова правяраюць кантрактныя дакументы, а таксама інфармацыю аб дастаўцы і страхаванні, паведамляў Bloomberg.

Краіны «Вялікай сямёркі» і Еўразвязу ўсталявалі ліміт кошту $60 за барэль з 5 снежня на экспарт расейскай нафты. Заходнім банкам, а таксама страхавым і лагістычным кампаніям забаранілі аказваць паслугі прадпрыемствам у трэціх краінах, якія купляюць барэлі ў Расеі па цане вышэй за гэтае значэнне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках