22 траўня 2024, Серада, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ канчаткова ўстанавіла імя вайскоўца, расстралянага расейцамі пасля слоў «Слава Украіне!»

12
СБУ канчаткова ўстанавіла імя вайскоўца, расстралянага расейцамі пасля слоў «Слава Украіне!»

З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак.

Украінскім вайскоўцам, расстраляным пасля слоў «Слава Украіне!», быў снайпер 163 батальёна 119 асобнай брыгады ТРА Чарнігаўскай вобласці Мацыеўскі Аляксандр.

Пра гэта паведамляе Telegram Службы бяспекі Украіны.

Канчаткова пацвердзіць звесткі героя ўдалося пасля комплексу следчых дзеянняў, якія ўключалі камунікацыю з роднымі і субратамі загінулага, а таксама распрацоўку фота- і відэаматэрыялаў. Акрамя таго, СБУ атрымала заключэнне судовай партрэтнай экспертызы, якая пацвярджае, што вайсковец на відэа - менавіта Мацыеўскі.

«Гэта сапраўдны герой, які, нават гледзячы ў твар смерці, прадэманстраваў усяму свету, што такое ўкраінскі характар і нязломнасць. Менавіта такія абаронцы сёння абараняюць нашу зямлю, а значыць - вораг абавязкова будзе разбіты. Таму што Вялікая перамога Украіны складаецца з гераічных учынкаў такіх людзей, як Аляксандр Мацыеўскі. Герою слава! Героям слава! Украіне слава!» - адзначыў кіраўнік СБУ Васіль Малюк.

Ён таксама дадаў, што спецслужба працуе над ідэнтыфікацыяй акупантаў, якія ўчынілі гэтае крывавае злачынства.

«Мы зробім усё, каб гэтыя каты панеслі заслужанае пакаранне», - падкрэсліў Васіль Малюк.

Мацыеўскі быў прызваны на вайсковую службу ў сакавіку 2022 года. З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак паблізу населенага пункта Чырвоная Гара ў Данецкай вобласці.

Як удалося ўстанавіць СБУ, Аляксандр Мацыеўскі быў расстраляны 30 снежня 2022 года. Яго цела вярнулі дадому ў лютым 2023 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках