22 траўня 2024, Серада, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень пад Бахмутам: 39 боесутыкненняў, 161 абстрэл, 239 акупантаў ліквідавана

1
Дзень пад Бахмутам: 39 боесутыкненняў, 161 абстрэл, 239 акупантаў ліквідавана

Яшчэ 293 расейцы атрымалі раненні.

На Бахмуцкім кірунку з вечара 11 сакавіка расейцы абстрэльвалі пазіцыі абаронцаў Украіны 161 раз, адбылося 39 боесутыкненняў. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлемарафону спікер Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты.

Паводле папярэдніх падлікаў, 239 захопнікаў ліквідаваны, яшчэ 293 атрымалі раненні, сказаў Чараваты.

Паводле звестак УСУ, пад Бахмутам сёння таксама знішчаныя два расейскія танкі Т-72 і адзін зенітна-ракетны комплекс «Аса».

Чараваты адзначыў, што Бахмут працягвае заставацца самым гарачым участкам баявых дзеянняў, на які кінуты «найбольш падрыхтаваныя атрады групы Вагнера» з мэтай прарваць украінскую абарону.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках