21 траўня 2024, aўторак, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ перайшлі ў наступ пад Запарожжам?

20
УСУ перайшлі ў наступ пад Запарожжам?

У расейскіх прапагандысцкіх Z-каналах пачалася паніка.

Увечары 15 сакавіка ў прапагандысцкіх расейскіх Z-каналах пачалася паніка. Яны запэўніваюць, што УСУ нібыта пайшлі ў наступ на Запарожскім кірунку.

Пацвярджэння гэтай інфармацыі цяпер няма, перадае «Дыялог».

Прапагандысты запэўніваюць, што пачаўся прарыў у раёне населенага пункта Палогі, што ў Запарожскай вобласці. Z-каналы, характэрна, самі не разумеюць, што тамака адбываецца напраўду.

«У гэтыя хвіліны ў Палагоўскім раёне 219-ы мотастралковы полк вядзе бой з украінскімі войскамі. Паведамляецца аб выкарыстанні супраціўнікам бранятэхнікі. Хутчэй за ўсё, гэта першая з многіх будучых выведка боем, зробленая УСУ на гэтым кірунку. Падрыхтоўка да раней анансаванага вясновага наступу пачалася. Ці УСУ хочуць, каб мы так думалі», - пішуць прапагандысты.

Украінскі бок пакуль інфармацыю ніяк не каментуе.

Адзначым, што, на думку шэрагу ваенных экспэртаў, менавіта на Запарожскім кірунку адбудзецца вялікі вясновы наступ УСУ. Сапраўды, гэты адцінак вельмі перспектыўны. Калі УСУ змогуць прарваць фронт і выйсці да ўзбярэжжа Азоўскага мора, акупацыйныя сілы РФ пазбавяцца наземнага калідора ў Крым і вымушаны будуць уцякаць з цяпер акупаванай тэрыторыі Херсоншчыны. Наступным крокам можа стаць ужо вызваленне паўвыспы. І першым этапам гэтай аперацыі будзе знішчэнне Крымскага моста.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках