21 траўня 2024, aўторак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube разблакаваў старонку Трампа

24
YouTube разблакаваў старонку Трампа
ДОНАЛЬД ТРАМП

Ён быў заблакаваны два гады.

Сёння, 17 сакавіка, YouTube аднавіў старонку былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які быў два гады заблакаваны пасля штурму Капітолія.

Пра гэта паведамляе BBC.

«Ад сёння канал Дональда Дж. Трампа больш не абмежаваны і можа загружаць новы кантэнт», – напісаў YouTube у Twitter.

Гэты крок – вынік падобных пастановаў, прынятых Meta, якая валодае Facebook і Instagram, і Twitter, якія належаць Ілану Маску.

Заўважым, што Трампу забаранілі публікаваць відэа на YouTube у студзені 2021 года, тады YouTube заявіў, што ягоны канал парушыў правілы падбухторвання да гвалту.

Аднак YouTube надумаў аднавіць канал былога прэзідэнта, запэўніўшы, што ён і надалей будзе падпадаць пад дзеянне іх палітыкі.

«Мы старанна ацанілі рызыку гвалту ў рэальным свеце, якая прадаўжаецца, у той самы час збалансаваўшы шанец для выбарнікаў аднолькава пачуць галоўных нацыянальных кандыдатаў напярэдадні выбараў... Гэты канал і надалей падпадае пад дзеянне нашай палітыкі, як і любы іншы канал на YouTube», – дадалі ў кампаніі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках