18 траўня 2024, Субота, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскія прапагандысты абвінавачваюць Польшчу ў выбуху расейскага самалёта ў Мачулішчах

20
Лукашэнкаўскія прапагандысты абвінавачваюць Польшчу ў выбуху расейскага самалёта ў Мачулішчах

Антыпольская гістэрыя нарастае.

На дзяржаўнай тэлевізіі кіраўнік «СБ» Дзмітрый Жук чарговы раз прыгадаў дыверсію, якой не было, і заявіў, што ў гэтым вінаватыя польскія спецыяльныя службы.

«Польскія спецслужбы - гэта памагатыя тэрарызму. Тое, што здарылася ў нас з затрыманнем выканаўцы, які паспрабаваў учыніць тэракт у Мачулішчах, усе ягоныя рухі на тэрыторыі Польшчы —апекаваліся і падтрымліваліся польскімі спецыяльнымі службамі».

Як пісаў сайт Charter97.org, даўней КДБ таксама абвінавачваў Польшчу ў выбуху самалёта ў Мачулішчах.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках