2 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пянткоўскі: Сі прымусіў Пуціна цалаваць туфлік вялікага хана

3
Пянткоўскі: Сі прымусіў Пуціна цалаваць туфлік вялікага хана
АНДРЭЙ ПЯНТКОЎСКІ

Адбыўся беспрэцэдэнтны выпадак у сусветнай практыцы.

Расейскі апазіцыянер, палітолаг і публіцыст Андрэй Пянткоўскай даў сваю ацэнку сустрэчы Пуціна і Сі Цзіньпіна.

Паводле ягоных слоў, самае галоўнае адбылося ў самым пачатку візіту, калі «таварыш Сі выдаў таварышу Пу ярлык на кіраванне Масковіяй да 2030 года».

«Гэта ўвогуле беспрэцэдэнтна ў сусветнай дыпламатычнай практыцы. Прыехаў і сказаў: «Я ўпэўнены, што ўдзячны расейскі народ Вас абавязкова выбера прэзідэнтам зноў». Гэта значыць ён выдаў мэту не толькі свайго візіту, але і ўсёй палітыкі Кітая ў дачыненні да Расеі», - сказаў Пянткоўскі ў інтэрв'ю Наталлі Улашчанцы.

Як адзначыў палітолаг, Кітаю абсалютна неабходна, каб на чале РФ заставаўся Пуцін, які ажыццяўляе гістарычную праграму здачы ўсёй Расеі Кітаю і ператварэння РФ у васала Кітайскай імперыі.

«Паўтаруся, гэта практыка Залатой Арды, калі князі Масковіі дамагаліся ярлыка ў хана і павінны былі для гэтага прапаўзці на бруху і пацалаваць туфельку хана, - патлумачыў Пянткоўскі. – І Сі таксама прымусіў Пуціна гэта зрабіць, не толькі Пуціна, але і ўсю так званую расейскую эліту».

Пасля гэтага экспэрт растлумачыў, што мае на ўвазе зусім зневажальную для РФ акцыю Міністэрства прыродных рэсурсаў Кітая, якое прыкладна за 10 дзён да візіту Сі Цзіньпіна ў РФ апублікавала новую афіцыйную зацверджаную карту Кітая і яго суседзяў, дзе дзясяткі расейскіх населеных пунктаў носяць спрадвечныя кітайскія назвы.

«Гэта быў вельмі прадуманы ход. Сі ведаў, да якой ступені Пу ад яго залежы. Ніякай рэакцыі не было», – адзначыў Пянткоўскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках