27 красавiка 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец запусціў надзіманую ракету «Сармат» на Вашынгтон

15
Расеец запусціў надзіманую ракету «Сармат» на Вашынгтон

Недарэчную акцыю ў вёсцы Карабанава высмеялі нават прапагандысты.

У расейскім Карабанава (Уладзімірская вобласць) запусцілі надзіманую «ядзерную ракету». Так званы «актывіст» заявіў, што мэтай «Сармата» з'яўляецца сталіца Злучаных Штатаў Амерыкі.

Адпаведным відэа падзяліўся адзін з прапагандысцкіх інфармацыйных рэсурсаў. Расеец, які ажыццявіў «пуск», думае, што Маскве варта выйсці з дамовы ад 1994 года аб ненацэльванні ядзерных ракет у адказ на «амерыканскую вайну супраць РФ», піша obozrevatel.com.

«Актывіст» наўпрост пагражае Вашынгтону ядзерным ударам, паколькі свой паветраны шар ён падпісаў як «Сармат». Гэта міжкантынентальная балістычная ракета, якой вельмі любіць выхваляцца распрапаганда і называе яе «зброяй адплаты». Сапраўдны «Сармат» можа несці ядзерны зарад на 8 мегатон на 18 тысяч км (прынамсі, так сцвярджаюць у РФ).

Жыхар Карабанава мяркуе, што калі Масква прыстрашыць Вашынгтон «чырвонай кнопкай», то гэта прымусіць Штаты спыніць пастаўляць Украіне зброю і «адпраўляць наймітаў».

Адзначым, што недарэчную акцыю раскрытыкавалі нават некаторыя расейскія Telegram-каналы. Адзін з іх назваў учынак непрыстойным. «Прыход вясны моцна ўплывае на некаторых жыхароў 33-га рэгіёну», - пажартаваў аўтар паста.

Іншы папулярны ў Расеі Telegram-канал напісаў, што ў Амерыкі ёсць час «адумацца».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках