27 красавiка 2024, Субота, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працэс над дырэктарам газеты «Белорусы и рынок» зрабілі закрытым

5
Працэс над дырэктарам газеты «Белорусы и рынок» зрабілі закрытым
КАНСТАНЦІН ЗАЛАТЫХ

Палітвязня Канстанціна Залатых пачалі судзіць сёння.

Сёння ў Менску пачаўся суд у справе дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых. Працэс зрабілі закрытым, паведамляе «Еўрарадыё».

Медыямэнэджэр быў затрыманы ў летась у траўні. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў:

«Распальванне сацыяльнай варожасці» (ч. 2 арт. 130 КК);

«Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 368 КК);

«Знявага прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК);

«Перавышэнне службовых паўнамоцтваў» (ч. 2 арт. 426 КК).

Кастусь Залатых прызнаны палітвязнем.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках