27 красавiка 2024, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь накрыла паводкай

Беларусь накрыла паводкай

Стыхія падтапіла дамы.

Паводка ў Беларусі ўзмацняецца, узровень вады ў рэках расце, а на Менскім моры назіралі рэдкую з'яву — «ледзяное цунамі». У некаторых выпадках спатрэбілася нават дапамога супрацоўнікаў МНС - небяспека пагражала людзям. «Зеркало» сабрала наступствы разгулу воднай стыхіі.

Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам» піша, што праз разліў ракі Гараджанка ў Гарадку Віцебскай вобласці ратавалі пенсіянерку. У выніку паводкі падтапіла тры дамы ў населеным пункце - у адным з іх і пражывала жанчына.

Дзяржаўнныя СМІ са спасылкай на МНС паведамілі, што ў Лёзненскім і Хоцімскім раёне ў вадзе апынуліся аўтамабільныя масты, у Александрыі Сенненскага раёна - адцінак дарогі. У Клімавічах падтопленымі былі чатыры падворкі, сем гаспадарчых пабудоў і сутарэнне прыватнага дома. У цэнтры Віцебску каля драматычнага тэатра імя Якуба Коласа падтапіла набярэжную Заходняй Дзвіны - толькі за апошнія 24 гадзіны ўзровень вады падняўся на 122 сантыметры, піша праўладнае выданне.

А на Менскім моры назіралася рэдкая з'ява прыроды - «ледзяное цунамі», якое назіраецца ва ўмераных і арктычных шыротах. Яно характарызуецца тым, што на бераг мора ці возера выкідваецца вялікая колькасць лёду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках