27 красавiка 2024, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка абвясціла драбніцы нападу на флот РФ у Севастопалі

3
Брытанская выведка абвясціла драбніцы нападу на флот РФ у Севастопалі

Пагроза атакі дронаў далей стрымлівае дзеянні расейскага Чарнаморскага флоту.

Брытанская выведка паведамляе, што 22 сакавіка мінімум тры надводныя і адзін паветраны дрон атакавалі вайсковыя караблі РФ, якія знаходзяцца ў бухце ў акупаваным Севастопалі.

Сёння, 27 сакавіка, у прэсавай службе Мінабароны Брытаніі абвясцілі галоўныя тэзісы што да нападу дронаў Севастопаля ў мінулую сераду, 22 сакавіка.

Крыніца спасылаецца на інфармацыю, атрыманую з Сеціва і змешчаную ў публічным доступе. Так, мабыць, адзін дрон быў спынены ахоўным бонам, які знаходзіўся ля ўваходу ў бухту, а два астатнія нібыта былі знішчаныя акупантамі ўжо ў самім порце.

Пры гэтым у МА РФ заявілі, што ніводны вайсковы карабель не пацярпеў.

Папярэдняя атака марскіх дронаў на Севастопаль была яшчэ 29 кастрычніка 2022 года. Тады ахвярамі беспілотнікаў стаў фрэгат "адмірал Макараў" і тральнік "Іван Галубец".

Нягледзячы на тое, што новыя атакі, мабыць, не прычынілі шкоды якім-небудзь вайсковым аб'ектам РФ, пагроза атакі дронаў, напэўна, далей стрымлівае дзеянні расейскага Чарнаморскага флоту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках