7 чэрвеня 2023, Серада, 6:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Нелегалы атакавалі польскіх памежнікаў з тэрыторыі Беларусі

7
Нелегалы атакавалі польскіх памежнікаў з тэрыторыі Беларусі

Апублікаванае відэа.

Польскія памежнікі ў панядзелак зазналі нападу з беларускай тэрыторыі. У іх ляцелі камяні і палкі. Памежная ахова Польшчы апублікавала відэазапіс. Інцыдэнт адбыўся на адцінку памежнай заставы ў Дубічы-Царкоўнэ.

«Патруль польскіх службаў быў атакаваны групай мужчын, якія знаходзяцца на беларускім баку. Іншаземцы былі незадаволеныя тым, што мяжа Польшчы ахоўваецца. Кідалі камянямі і дубцы», - распавялі ў польскай Памежнай службе.

Там таксама зазначыць, што мужчыны знаходзіліся ў памежгнай зоне «са згоды беларускіх службаў». У кадр патрапілі трое мужчын, якія знаходзяцца за агароджай. Таксама чуваць гукі трапляння чагосьці цяжкага ў металічную агароджу.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».