27 красавiка 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, на якім гелікаптэры ў Менску лятае Леанід Якубовіч

18
Стала вядома, на якім гелікаптэры ў Менску лятае Леанід Якубовіч
ЛЕАНІД ЯКУБОВІЧ
ФОТА: GLOBALLOOK.COM

Вядоўца «Поля чудес» расказаў аб сваёй маёмасці.

Не так даўно ў Сеціве з'явілася навіна аб тым, што Леанід Якубовіч валодае дзясяткамі дамоў у Падмаскоўі, двума самалётамі і гелікаптэрам.

- Мне прыпісваюць два самалёты і гелікаптэр, - сказаў Якубовіч РІА «Навіны. - Дзе яны стаяць - не ведаю, у вочы іх не бачыў. Я езджу ў Менск, дзе лётаю на Мі-2 Мікалая Мачанскага, у якога свой аэраклуб.

Раней, са звестак СМІ, у мяне было 12 дамоў у Падмаскоўі, зараз чамусьці чатыры, відаць, прадаў частку. Напраўду - адзін, належыць сям'і. Пляц 30 сотак, два паверхі па 200 метраў, гарышча і склеп.

Яшчэ гавораць, што ў мяне некалькі дамоў за мяжой, прычым самае цікавае, што ў іх жывуць людзі. І паказваюць, як яны мяне дзякуюць за бясплатнае пражыванне.

Расказаў Якубовіч пра жонку, палюбоўніц, дзяцей і ўнукаў.

- У мяне адна жонка - Марына Віда, двое дзяцей - Арцём Антонаў і Варвара Віда. На баку нікога няма. Жонка жыве за горадам. У мяне па пяць-шэсць перамоў на дзень у Маскве, рэпетыцыі ў тэатры і падрыхтоўка «Поля чудес». Дні бываюць такія насычаныя, што я фізічна не паспяваю прыехаць у Падмаскоўе.

Сын скончыў МІБІ імя Куйбышава (цяпер НДУ МДБУ) і Акадэмію замежнага гандлю (УАЗГ), працуе на Першым канале ў дырэкцыі інфармацыйных праграм. Дачка - МДІМЗ, цяпер у IT-кампаніі. Унучка вучылася ў УАЗГ, яна мэнэджарка ў "Вкусно и точка".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках