27 красавiка 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт назваў кірунак удару ў адказ пасля ўжывання ядзернай зброі з Беларусі

5
Эксперт назваў кірунак удару ў адказ пасля ўжывання ядзернай зброі з Беларусі
РАМАН СВІТАН

Адказ будзе масаваным.

Палкоўнік запасу УСУ, вайсковы эксперт Раман Світан у інтэрв'ю Radio NV адказаў на пытанне, ці будзе ўдар у адказ ад Захаду і па якой краіне, калі РФ ужыве ядзерную зброю, размешчаную ў Беларусі.

«Расея, калі б магла нанесці ядзерны ўдар па Украіне, яна б гэта ўжо зрабіла яшчэ дзевяць гадоў таму. Яны проста гэтага не могуць зрабіць і выдатна разумеюць, што гэта скончыцца поўным крахам Расеі, усё адно, з якога месца будзе нанесены ядзерны ўдар», - заявіў эксперт.

Таксама Раман Світан дадаў: "Нават калі яна і адбудзецца, перакідванне ядзерных набояў у Беларусь, то кіраўніком у выкананні ядзерных задач будзе ўсё адно Расея, таму Беларусь ніяк не пасуе пад удар у адказ: удар будзе нанесены ўсё адно па Расеі".

Лётчык-інструктар назваў прычыны, праз якія РФ, мабыць, не зможа ажыццявіць план размяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі: «Я думаю, што не будзе ніякага пераносу зброі: вельмі шмат праблем расейцы маюць з тым, каб перакінуць пэўныя сродкі і падрыхтаваць тыя ж склады для захоўвання гэтых набояў. Яны за дзевяць гадоў змаглі «Феадосію-13» перанесці».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках