26 красавiка 2024, Пятніца, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус вёз цягніком з Нідэрландаў у Нямеччыну 300 тысяч еўраў

20
Беларус вёз цягніком з Нідэрландаў у Нямеччыну 300 тысяч еўраў

З пашпартам і візай у яго ўсё было ў парадку.

На мяжы Нямеччыны і Нідэрландаў затрымалі 38-гадовага беларуса, які вёз у сваім багажы блізу 300 тысяч еўраў. На паведамленне нямецкай паліцыі звярнула ўвагу выданне «Беларусь и мир».

Грамадзяніна Беларусі з буйной грашовай кантрабандай затрымала нямецкая паліцыя. Гэта адбылося раніцай 29 сакавіка на станцыі горада Бад-Бентхайм на поўначы Нямеччыны.

Беларус ехаў на цягніку з Нідэрландаў у бок Бэрліна і патрапіў пад праверку. З пашпартам і візай у яго ўсё было ў парадку. На пытанне, ці мае ён пры сабе зброю, наркотыкі ці грашовую суму больш за 10 тысяч еўраў і больш, якая падлягае дэклараванню, наш суайчыннік адказаў адмоўна.

Аднак пры надглядзе багажу праваахоўнікі знайшлі ў яго ў торбе для асабістых рэчай некалькі пачкаў банкнот, а ў спартовай торбе — два вялізныя пластыкавыя пакеты, набітыя купюрамі.

Грошы былі канфіскаваныя, распачатая крымінальная справа праз падазрэнне ў адмыванні грошай, праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках