27 красавiка 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зладзіла правакацыю ў казахстанскім Петрапаўлаўску

32
Расея зладзіла правакацыю ў казахстанскім Петрапаўлаўску

Места знаходзіцца на поўначы краіны і мяжуе з РФ.

У казахстанскім Петрапаўлаўску 19 прарасейскіх сэпаратыстаў сабраліся на «пасяджэнне» і абвясцілі аб стварэнні «народнай рады».

Больш за тое, сэпаратысты паспелі прыняць сваю «дэкларацыю, сымболіку і нават праект статута», перадае dialog.ua.

Вядома, што мясцовая пракуратура ўжо распачала супраць іх крымінальную справу. Напярэдадні стала вядома, што ў Казахстане зноў узнялі галовы прарасейскія сэпаратысты з Петрапаўлаўска, якія наважылі жыць асобна ад усёй краіны.

Адно з мясцовых выданняў выклала ў Сецівау ролік, на якім і паказаны першы «з'езд» сэпаратыстаў 19 сакавіка. На "сходзе" яны наважылі абвясціць аб сваёй "незалежнасці" ад усяго Казахстана. Крыніца піша, што здалелі нават абраць старшыню "сходу". У той жа дзень усе прагаласавалі за дэкларацыю, статут, сымболіку, пячатку і форму «народнай рады».

У сваёй дэкларацыі яны завілі, што «народ» Петрапаўлаўска хоча жыць асобна ад Казахстана, бо яны «вольны народ і маюць права выбару».

Галоўныя "прэтэнзіі", якія яны выставілі да ўрада Казахстана, палягаюць у сістэме адукацыі, медыцыны і прадуктаў харчавання. Яны выступілі за вяртанне савецкай сістэмы адукацыі. Пасля з'яўлення відэа ў Сеціве на ўдзельнікаў сходу завялі крымінальную справу.

Інфармацыю пацвердзілі ў прэсавай службе дэпартамента паліцыі Паўночна-Казахстанскай вобласці. Петрапаўлаўск знаходзіцца на поўначы Казахстана і мяжуе з РФ. У Крамлі даўно вядуцца размовы наконт “расейскай прыналежнасці” места.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках