27 красавiка 2024, Субота, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка трызніць сусветнай вайной з «ядзернымі пажарамі»

62
Лукашэнка трызніць сусветнай вайной з «ядзернымі пажарамі»
ФОТА: ТАСС

Дыктатар заклікаў Раскю выкарыстаць зброю масавай паразы.

Сёння, 31 сакавіка, Лукашэнка падчас паслання «нацыянальнаму сходу» трызніў трэцяй сусветнай вайной і выкарыстаннем ядзернай зброі.

«У роднай нам краіне развязаная поўнамаштабная вайна! Да апошняга ўкраінца! У выніку замаячыла трэцяя сусветная з ядзернымі пажарамі!» - заявіў звар'яцелы дыктатар.

«Расея абавязаная задзейнічаць усю моц ВПК і войскі: і фосфарныя боепрыпасы, і збеднены ўран, і ўзбагачаны ўран. Калі расейскае кіраўніцтва адчуе, што сітуацыя пагражае распадам Расеі - будзе ўжытая самая страшная зброя», - сказаў Лукашэнка.

Як паведамляў сайт Charter97.org, Пуцін заявіў аб тым, што РФ размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Амерыканскі гісторык Юрый Фяльштынскі мяркуе, што не пазней за верасень з Беларусі па Літве і Польшчы будуць нанесеныя ядзерныя ўдары.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках