23 красавiка 2024, aўторак, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае Беларусь, калі РФ размесціць на нашай тэрыторыі ядзерную зброю?

12
Што чакае Беларусь, калі РФ размесціць на нашай тэрыторыі ядзерную зброю?

Крэмль хоча, каб беларусы прынялі ўдар на сябе.

Што чакае Беларусь у выпадку рэалізацыі планаў Пуціна ў размяшчэнні ў нашай краіне тактычнай ядзернай зброі? Пра гэта сайту Charter97.org распавёў палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны, лётчык-інструктар Раман Світан.

- Гэта будзе легітымная вайсковая цэль. Як толькі з'явіцца ядзернае ўзбраенне на тэрыторыі Беларусі, яно тут жа будзе знішчанае. Удар будзе канвенцыйны, узнікне брудная бомба на месцы выбуху. Ядзерны зарад будзе разарваны, але не адбудзецца ядзернай рэакцыі. Гэта значыць, адбудзецца не ядзерны выбух, а запарушванне тэрыторыі парэшткамі зарада.

Далей паўстане пытанне аб пэўных санкцыях за перамяшчэнне гэтай зброі. Зразумела, што пацерпіць Беларусь. Краіна прыме на сябе ўдар з аднаго боку - канвенцыйны, натаўскі, а з другога - практычна назаўжды застанецца пляма пасля падрыву гэтага боезапасу. Тым не менш, Лукашэнка на гэта ідзе. За што будзе адказваць перад беларускім народам.

Думаю, што беларусы яго на лапікі парэжуць за такія справы. Праўда, можа паспець уцячы ў Кітай. Зрабіць пластычную аперацыю, пагаліць вусы, зрабіць раскосыя вочы і пачаць размаўляць па-кітайску. У Растове месца ўжо занятае.

- Як на ядзерную зброю ў Беларусі можа адрэагаваць Пентагон?

- Пентагон - сур'ёзная вайсковая сіла, якая проста выканае знішчэнне, ён не будзе падаваць Маскве ніякіх сігналаў. Пентагон адпрацуе, зыходзячы з пагроз. Ён знішчыць гэтыя ядзерныя зарады, як толькі яны з’явяцца на тэрыторыі Беларусі. Адбудзецца ліквідацыя ў межах нават пэўных натаўскіх умоваў. Справа ў тым, што гэта ўжо будзе наўпроставая ядзерная пагроза краінам Балтыі, Польшчы. Яны ўключаць пяты артыкул NATO, прычым могуць гэта нават не афішаваць. Адпрацуюць - і ўсё. Могуць нават знішчыць іх у якасці «нас там няма».

Нейкія «добрыя людзі», паводле прыкладу Ірана або Сірыі, дзе ўзрываюць заводы, узарвуць вось гэтыя ядзерныя зарады, знішчаць самалёты з ядзернымі зарадамі і «Іскандэры». Цяпер па свеце вандруе шмат «добрых людзей».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках