15 чэрвеня 2024, Субота, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У небе над Крымам актывізавалася расейская авіяцыя

4
У небе над Крымам актывізавалася расейская авіяцыя

Ваенныя самалёты лётаюць вельмі нізка.

У пятніцу вечарам, 14 красавіка, у небе над Крымскім паўвостравам актывізавалася расейская авіяцыя.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Крымскі вецер».

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, з 21:00 над Севастопалем праз кожныя 2-5 хвілінаў пралятаюць ваенныя самалёты: знішчальнікі і транспартныя.

«Самалёты лятуць з боку мора над Ленінскім раёнам горада і далей на ўсход. Звычайна так бывае пасля ўзлёту з аэрадрома Бельбек, пасля чаго самалёт робіць разварот над морам», – гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым зазначаецца, што аналагічная сітуацыя ў Інкермане. Над горадам праляцела не менш як 10 самалётаў.

У той самы час у Інкермане прадаўжаецца актыўнасць варожай авіяцыі.

«За апошнія 20 хвілінаў яшчэ шэсць праляцелі над Інкерманам, такога нават у пачатку ўварвання не было ці калі першы раз на аэрадроме Бельбек выбухі былі. Лётаюць вельмі нізка», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках