27 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Івулін: Глеб «по понятиям» роўны Азаронку

5
Аляксандр Івулін: Глеб «по понятиям» роўны Азаронку
Александр Ивулин

Спартовы журналіст расказаў, што агульнага маюць футбаліст і адыёзны прапагандыст.

Спартовы журналіст, былы палітычны вязень Аляксандр Івулін даў вялікае інтэрв'ю праекту "Жыццё-маліна".

Падчас размовы ён расказаў пра стасункі з вязнямі ў калоніі.

«Арыштанты да мяне ставіліся добра. Першыя месяцы да цябе прыглядаюцца, і цябе ацэньваюць праз тваё асяроддзе. З кім ты кантактуеш, такі і ты сам.

Вось Аляксандр Глеб… ён, можа, і неблагі чалавек, які мае нават нейкія прынцыпы. Але ён фоткаецца з Азаронкам, Турам ды іншымі людзьмі такога кшталту, значыць, прызнае іх за роўных. Таму і стаўленне да яго такое ж, як і да іх. Калі ты кантактуеш з гэтымі людзьмі, то і прынцыпы вы маеце аднолькавыя.

Так, гэта вельмі катэгарычна, але гэта дапамагае. Людзі доўга прыглядаюцца перад тым, каб упусціць цябе ў кола сваіх стасункаў, бо ўсе хвалююцца за свой лёс. І мне, каб дапасавацца», спатрэбілася некалькі месяцаў», - расказаў Аляксандр Івулін.

Таксама былы палітычны вязень выказаў меркаванне, што працаўнікі папраўчых устаноў напраўду не любяць Лукашэнку:

- Па-першае, яны баяцца, што іхняе жыццё зменіцца да горшага. Па-другое, яны не хочуць нічога мяняць у сваім жыцці. Бо, фактычна, яны таксама праседжваюць сваё жыццё ў турме, толькі з іншага боку кратаў. І Лукашэнку яны не паважаюць, проста баяцца змен.

Перад выхадам адзін турэмнік спытаў: А ты будзеш пра мяне нешта расказваць? Я сказаў, што не. Я б мог расказаць, хто з іх які чалавек, але я не хачу. Бо яны ўсё жыццё прасядзяць у Івацэвічах (ПК-22, у якой сядзеў Івулін, знаходзіцца недалёка ад гэтага места - заўвага), і нічога не ўбачаць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках