Міністр абароны Украіны раскрыў дэталі «танкавай кааліцыі»
- 21.04.2023, 16:32
- 3,984
У Польшчы стварылі Цэнтр тэхнічнага абслугоўвання і рамонту танкаў Leopard 2.
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў сустрэўся з міністрам абароны Нямеччыны Борысам Пісторыусам і міністрам абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам. Пра гэта сам Рэзнікаў паведаміў у Twitter.
Як распавёў кіраўнік Мінабароны Украіны, адбылася сустрэча так званай «танкавай кааліцыі». Падчас яе была падпісаная дамова аб стварэнні ў Польшчы Цэнтра тэхнічнага абслугоўвання і рамонту асноўных баявых танкаў Украіны Leopard 2.
Са слоў украінскага міністра, гэта будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва і ўзмацненню магчымасцей украінскіх абаронцаў.
- «Браняваны кулак», сфармаваны супольнымі намаганнямі, спыніць агрэсію тэрарыстычнага рэжыму супраць Еўропы і ўсяго свабоднага свету. Украінскія жаўнеры ўмеюць абараняць сваю краіну. Сучасныя заходнія тэхналогіі прывядуць да паражэння Масквы. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым хутчэй наступіць мір, - напісаў Рэзнікаў.