17 жнiўня 2026, панядзелак, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гіравікі прыдумалі сваю дысцыпліну, каб ставіць "сусветныя рэкорды"

8
Беларускія гіравікі прыдумалі сваю дысцыпліну, каб ставіць "сусветныя рэкорды"

Дысцыпліна называецца "беларускі жым".

«Беларускі жым» прэзентавалі толькі месяц таму, зараз яго стваральнікі б'юць рэкорды ў гэтай дысцыпліне, піша «Наша Нiва».

19 сакавіка дзяржСМІ напісалі аб новым відзе гіравага спорту — "беларускі жым". Гэта адначасовы ўздым двух гір лежачы на працягу 5 хвілін. І першыя рэкорды ўстанавілі стваральнікі дысцыпліны — Вячаслаў Харанека (у катэгорыі 60+) і Віктар Мацур (ва ўзроставай катэгорыі да 60 гадоў).

23 красавіка «СБ. Беларусь сёння» паведаміла, што на турніры «Тыгравы прарыў» былі ўсталяваныя «сусветныя рэкорды» ў беларускім жыме. Іх устанавілі тыя ж самыя Віктар Мацур і Вячаслаў Харанека, якія і прыдумалі практыкаванне.

Харанека сцвярджае, што беларускі жым афіцыйна прызнаны "аўтарытэтнай міжнароднай федэрацыяй паўэрліфтынгу" - НАП. Але гэта нацыянальная асацыяцыя паўэрліфтынгу Расеі, якая не мае ніякага дачынення да Міжнароднай федэрацыі паўэрліфтынгу.

Варта адзначыць, што 19 сакавіка "сусветны рэкорд" у экстрэмальным уздыме штангі на біцэпс паставіў Сяргей Заслаўскі. Гісторыю гэтага шматразова судзімага чалавека, які выдаваў сябе за ветэрана спецпрызначэння, мы шырока асвятлялі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках