Вайскоўцы РФ пабіліся з «вагнераўцамі»
12- 23.04.2023, 20:05
- 33,822
Ёсць ахвяры.
Вайскоўцы Узброеных сіл РФ учынілі бойку з прадстаўнікамі ПВК "Вагнера" праз тое, што не змаглі высветліць, хто вінаваты ў няўдачах на полі бою.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
"Не маючы значных дасягненняў на полі бою, вайскоўцы УС РФ і прадстаўнікі ПВК "Вагнера" ўсё часцей спрабуюць адшукаць вінаватых у гэтым», - паведамілі ў штабе.
Так падчас спрэчак, расейскія акупанты адказнасць за ўласныя тактычныя пралікі і дапушчаныя страты перакладаюць адзін на аднаго.
«У выніку, нядаўна, у населеным пункце Станіца Луганска Луганскай вобласці адбылася бойка паміж вайскоўцамі УС РФ і наймітамі ПВК «Вагнера», якая перарасла ў перастрэлку», - заявілі ў Генштабе.
Паводле іх звестак, у выніку канфлікту ёсць загінулыя з абодвух бакоў.