У Бранскай вобласці РФ пачаліся баі
33- 27.05.2023, 20:00
- 59,914

Расейскія войскі панеслі страты блізу двух населеных пунктаў.
Расейскія СМІ і тэлеграм-канал паведамляюць пра пранікненне групы «дыверсантаў» у Бранскую вобласць РФ і баі на расейскай тэрыторыі.
«Дыверсанты спрабуюць прарвацца ў Бранскую вобласць. Паводле звестак крыніцаў недалёка ад населеных пунктаў Сушаны і Броўнічы ідзе бой», – паведамляе «База».

«Мясцовых жыхароў “папрасілі схавацца ў скляпах”. Усе службы паднятыя на трывогу. У МУС Расеі абвешчаны сігнал "Эдэльвейс"», – гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, у тым жа раёне дрон-камікадзэ атакаваў аўтамабіль «Ніва» на дарозе Броўнічы – Сушаны. Паводле папярэдніх звестак загінулі двое расейскіх вайскоўцаў.
Пазней быў апублікаваны фотаздымак «Нівы», які быў атакаваны дронам-камікадзэ ў Бранскай вобласці.

Адзначым, што баі пачаліся ў населеных пунктах, якія знаходзяцца за 40 км ад беларускай мяжы.
У вёсцы Папоўка Бранскай вобласці таксама ішла стральба. Са стралковай зброі збівалі беспілотнік, паведамляе тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ.
Як паведамляў сайт Charter97.org, 22 траўня байцы «Расейскага добраахвотніцкага корпуса» заявілі пра чарговы прарыў расейскай мяжы. У Белгародскай вобласці ўводзілі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, яго ўжо скасавалі.
Раней легіён «Свабода Расеі» заявіў, што разам з «Расейскім добраахвотніцкім корпусам» «цалкам вызваліў» населены пункт Козінка ў Белгародскай вобласці РФ, а таксама зайшоў у населены пункт Грайварон і прыступіў да ягонага штурму.
23 траўня расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў сяло Багун-Гарадок у Барысаўскім раёне Белгародскай вобласці.
