27 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дапамогі з прычыны хваробы, цяжарнасці і родаў будуць разлічваць па-іншаму

22
У Беларусі дапамогі з прычыны хваробы, цяжарнасці і родаў будуць разлічваць па-іншаму

Умовы разліку паасобных дапамог сур'ёзна зменяцца.

Пэўныя дапамогі будуць разлічваць па-новаму ў Беларусі ўжо з 1 студзеня 2024 года, паведамляюць «Мінск-Новості».

Размова ідзе аб новым разліку дапамог з прычыны часовай непрацаздольнасці, а таксама для жанчын - дапамог з прычыны цяжарнасці і родаў. Так, з 1 студзеня 2024-га налічэнне гэтых дапамог будзе грунтавацца на разліку звестак персаніфікаванага ўліку.

- Будзе цэнтралізавана разлічвацца сярэднядзённы заробак для прызначэння дапамог з прычыны часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родаў, а таксама працягласць выплаты абавязковых страхавых унёскаў на сацыяльнае страхаванне для вызначэння сумы дапамог з прычыны захворвання або траўме ў быце, - растлумачыў начальнік Менскай гарадской управы ФСАН Уладзімір Жамчужнікаў.

Пры гэтым з 1 студзеня 2024 года суму сярэднядзённага заробку будуць вызначаць, грунтуючыся на суме выплат на ўсіх месцах працы за разліковы перыяд. Але таксама ў разліковы перыяд будуць уключацца звесткі за 18 месяцаў перад кварталам хваробы (цяжарнасці, родаў). У звесткі ўключаць і выплаты з былых месцаў працы, калі налічваліся абавязковыя страхавыя ўнёскі на сацыяльнае страхаванне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках