6 траўня 2024, панядзелак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка памёр»: пра здароўе дыктатара дакладных звестак няма

7
«Лукашэнка памёр»: пра здароўе дыктатара дакладных звестак няма
ВАЛЕРЫЙ КАРБАЛЕВІЧ

Як праколы прапаганды падліваюць алівы ў агонь пры кожным знікненні ўзурпатара.

Пасля паездкі ў Маскву 25 траўня Аляксандра Лукашэнку не паказвалі ў дзяржаўных СМІ - і ўжо 27-га з'явіліся чуткі аб ягонай шпіталізацыі ў ЦКБ Масквы.

Нярэдка бывае так, што Аляксандр Лукашэнка «знікае з радараў» на некалькі дзён - і з'яўляюцца чуткі пра яго цяжкую хваробу ці нават смерць. Як бачна са звестак сэрвісу Google Trends, пошукавы запыт «Лукашэнка памёр» быў асабліва папулярны ў верасні-кастрычніку 2004 года, у другой палове 2005-га, у ліпені 2019-га, у снежні 2020-га і ў траўні 2023-га.

Сэрвіс Wordstat папулярнага ў Беларусі расейскага пошукавіка Яндэкс паказвае, што да гэтых двух слоў у пошукавых запытах часта дадаюць «ці праўда», а таксама часта шукаюць, «што здарылася з Лукашэнкам» і «на што хворы Лукашэнка».

Пра здароўе Лукашэнкі дакладных звестак няма - хіба што нешта ён каментуе сам, нешта дадумваюць на падставе фота і відэа. Так, сваё перадапошняе знікненне на тыдзень Лукашэнка патлумачыў адэнавіруснай інфекцыяй - і двойчы падкрэсліў, што «паміраць не збіраецца». Пра тое, чаму былі перабінтаваныя рукі, не казаў.

Пасля гэтага Лукашэнка знік яшчэ на тры дні, на другі дзень адсутнасці апазіцыянер Валерый Цапкала распавёў аб шпіталізацыі Лукашэнкі.

Палітолаг Валерый Карбалевіч пракаментаваў сітуацыю ў эфіры «Белсата»: тэма здароўя Лукашэнкі такая важная, таму што беларускі палітычны рэжым трымаецца на постаці аднаго чалавека, які з'яўляецца галоўным «стрыжнем» і «апорнай канструкцыяй». Калі з гэтым адным чалавекам нешта здарыцца, адразу пачнецца працэс трансфармацыі персаналісцкага рэжыму. Таму цікавасць да такой тэмы натуральная, ад яе фактычна залежыць лёс краіны.

«Усе існыя інстытуты ў Беларусі - гэта дэкарацыі, - запэўнівае Карбалевіч. - Рэальна ёсць адзін дзяржаўны інстытут. Гэта Аляксандр Лукашэнка. І калі раптам ён знікае, ці могуць дэкарацыі стаць рэальным інстытутам? Пытанне, на якое паўнавартаснага адказу няма».

Лукашэнка, працягвае палітолаг, стварыў рэжым пад самога сябе, «як гарнітур». Замяніць яго ў такім рэжыме, пасадзіць у такое ж крэсла іншага чалавека, немагчыма. Не абавязкова, але часцей за ўсё ў персаналісцкіх рэжымах немагчымасць галоўнага фігуранта выконваць абавязкі выклікае пэўны палітычны крызіс.

На думку Карбалевіча, усялякая наступная ўлада для атрымання легітымнасці будзе вымушана развярнуцца ў бок лібералізацыі, рыначных рэформ і нармалізацыі стасункаў з Захадам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках