СБУ адрэагавала на падрыў расейскага прапагандыста Прылепіна
2- 6.05.2023, 21:43
- 10,310
«Бавоўна палала, палае і будзе палаць».
Украінскія спецслужбы не могуць ні пацвердзіць, ні аспрэчыць сваё дачыненне да падрыву аўтамабіля з расейскім прапагандыстам Захарам Прылепіным. Пра гэта заявіла прэс-служба Службы бяспекі Украіны ў каментары РБК-Украіна.
– Афіцыйна мы не можам ні пацвердзіць, ні аспрэчыць дачыненне СБУ да той ці іншай «бавоўны», якая здараецца з акупантамі ды іхнімі паслугачамі, – заявілі ў СБУ.
Разам з тым у прэс-службе нагадалі, што кіраўнік СБУ Васіль Малюк раней неаднаразова адзначаў, што для расейцаў, якія прынеслі на ўкраінскую зямлю вайну, гібель людзей і гвалт, «бавоўна палала, палае і будзе палаць».
– Таму смерць – гэта адзіная перспектыва, якую мы можам прапанаваць акупантам. Пра тое, хто стаіць за тым ці іншым выпадкам, – зможам гаварыць ужо пасля нашай перамогі. Якая адназначна хутка наступіць, – дадалі ў Службе бяспекі Украіны.
Нагадаем, сёння ў Ніжнім Ноўгарадзе падарвалі аўтамабіль прапагандыста Захара Прылепіна. Ён у момант выбуху знаходзіўся ў транспарце. Неўзабаве расейцы паведамілі, што нібыта затрымалі двух датычных да падрыву аўтамабіля.