27 красавiка 2024, Субота, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: УСУ прарвалі першую лінію расейскай абароны

1
Брытанская выведка: УСУ прарвалі першую лінію расейскай абароны

Войскі РФ адыходзяць і нясуць вялікія страты праз уласныя мінныя палі.

За апошнія два дні значныя ўкраінскія аперацыі праводзіліся ў некалькіх сектарах усходняй і паўднёвай Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы брытанскай выведкі.

«На некаторых адрэзках УСУ, верагодна, дабіліся значнага прагрэсу і прарвалі першую лінію расейскай абароны. У іншых раёнах украінскі прагрэс быў больш павольным», – паказалі брытанскія аналітыкі.

Пры гэтым у брытанскай выведцы адзначылі, што дзеянні расейскіх акупантаў неадназначныя. Некаторыя падраздзяленні, верагодна, праводзяць манеўраныя абарончыя аперацыі, у той час як іншыя ў некаторай бязладзіцы пакідалі свае пазіцыі на фоне частых паведамленняў аб стратах расейскіх войскаў пры адступленні праз свае ж мінныя палі.

«Расейскія ВПС выяўлялі незвычайную актыўнасць над поўднем Украіны, дзе паветраная прастора больш бяспечная для акупантаў, чым у іншых частках краіны. Аднак застаецца незразумелым, ці былі эфектыўнымі тактычныя авіяўдары», – адзначылі аналітыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках