27 красавiка 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка яшчэ раз падоўжыў вайсковыя «вучэнні» з Расеяй

5
Лукашэнка яшчэ раз падоўжыў вайсковыя «вучэнні» з Расеяй

Палігоны працую без перапынку.

Беларусь яшчэ раз працягнула сумесныя з Узброенымі сіламі Расеі вайсковыя «вучэнні». Яны працягнуцца сама меней да 18 чэрвеня.

Як паведамляе «Беларускі Гаюн», 10-11 чэрвеня сталі выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку, а менавіта: «Даманава», «Лепельскі», «Асіповіцкі», «Абуз-Лясноўскі».

Падаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах на гэты момант з 12 чэрвеня і да:

- 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 17.06;

- палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гарадзенскі раён) да 16.06;

- палігон «Берасцейскі» 38 адшбр. (Берасцейскі раён) да 17.06;

- палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 18.06;

- 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 16.06;

- 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 18.06;

- 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 18.06;

- палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 18/06.

Адзначаецца, што агульная колькасць прадаўжэнняў складае 59 тыдняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках