2 траўня 2024, Чацвер, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прарвалі Запарожскі фронт на 7 км: расейцы даюць драпака, кідаючы вёскі

12
УСУ прарвалі Запарожскі фронт на 7 км: расейцы даюць драпака, кідаючы вёскі

Акупанты адступілі з пасёлкаў Няскучным і Благадатным.

Заходнія аналітыкі паведамляюць аб прарыве УСУ ўглыб расейскіх пазіцый на Запарожскім кірунку фронту.

Украінскія падраздзяленні здзейснілі прарыў ля Урэм’еўскага выступу на Запарожскім кірунку фронту, стварыўшы пагрозу акружэння расейскіх войскаў і вымусіўшы іх без бою здаць вёскі Няскучнае і Благадатнае, паведамляе dialog.ua.

Як паведаміў расейскі ТГ-канал «Рыбар», ля Урэм'еўскага выступу штурмавыя групы УСУ з 23-й і 31-й асобных механізаваных брыгад, а таксама марскія пяхотнікі 37-й брыгады аднавілі атакі на расейскія пазіцыі.

Баі ідуць ля вёскі Ураджайнага, на мяжы Навадараўка - Навасёлка, таксама УСУ спрабуюць падысці да Наваданецкага.

Аўтар мяркуюць, што так украінскае войска спрабуе ўклініцца ў тыл расейскім войскам на Урэм’еўскім выступе, «мяркуючы па практычна сінхроннай атацы на Ураджайнае і з боку Вялікай Навасёлкі».

Паводле інфармацыі расейскіх Z-вайсковых карэспандэнтаў, у выніку ля Урэм’еўскага выступу УСУ атрымалася «практычна без бою» заняць вёскі Няскучнае і Благадатнае - фармаванне «ДНР» «Каскад» адступіла праз пагрозу трапляння ў аблогу.

Аналітык OSINTdefender пацвердзіў, што расейскія войскі здалі Няскучнае, адступіўшы.

Аналітык OSINTtechnical у якасці пацверджання прарыву паказаў відэа з украінскай тэхнікай, якая перасоўваецца па наваколлях Благадатнага. Паводле яго ацэнкі, украінскія войскі зайшлі на 7 км у тыл да расейскіх войск.

Вайсковы даследчык Роб Лі пры гэтым адзначыў, што асноўная лінія абароны праходзіць пад вёскай Ураджайным, што за 5 км ад Благадатнага, адбітага УСУ.

Раніцай 11 чэрвеня расейскі канал WarGonzo паведаміў аб прасоўванні ўкраінскіх войскаў і ў іншым раёне Запарожскага кірунку - на лініі Каменскае - Пяціхаткі, назваўшы навіны «трывожнымі».

Канал апублікаваў відэа з украінскімі тэхнікай і пяхотай, знятае з раёна пасёлка Жарабянкі, і зрабіў выснову, што сяло Лабкова канчаткова перайшло з шэрай зоны пад кантроль УСУ.

Валанцёры OSINT-праекта GeoConfirmed пацвердзілі прысутнасць ля Лабкова, геалакаваўшы месца на відэа з украінскімі вайскоўцамі.

Вызваленне Лабкова ўжо часткова адлюстраванае на мапе Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў суботу ўпершыню пацвердзіў контрнаступленне Украіны.

У той жа дзень брытанская выведка паведаміла, што ўкраінскае войска за апошнія 48 гадзін прарвала першую лінію расейскай абароны ў некалькіх кірунках. Са звестак спецслужбы, частка расейскіх сіл абаранялася, іншыя адступалі ў некаторым хаосе.

ISW на аснове даступнай публічна інфармацыі зрабіў выснову, што ўкраінскія войскі наступаюць як мінімум на чатырох адцінках фронту і дабіліся поспехаў пад Бахмутам і ў заходняй частцы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках