19 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Буда-Кашалёвам мужчына спрабаваў патушыць вогнішча бензінам

7
Пад Буда-Кашалёвам мужчына спрабаваў патушыць вогнішча бензінам

Мужчына быў шпіталізаваны.

Пад Буда-Кашалёвам мужчына спрабаваў патушыць вогнішча бензінам. Падрабязнасці здарэння расказалі ў прэс-службе МНС.

14 чэрвеня блізу 02.45 паступіла паведамленне, што ў прыёмны пакой Гомельскай гарадской клінічнай лякарні нумар 1 паступіў мужчына 1977 года нараджэння з тэрмічнымі апёкамі рук, ног і жывата. Ратавальнікі вызначылі, што жыхар вёскі Уза, што ў Буда-Кашалёўскім раёне, пастанавіў патушыць вогнішча ў сябе ў двары. Але з нейкай прычыны выліў у вогнішча не ваду, а бензін. Зразумела, вогнішча не загасла, а выбліск быў такой сілы, што вяскоўцу давялося звярнуцца да лекараў. Яго шпіталізавалі з дыягназам "тэрмічны апёк полымем правай ніжняй канечнасці, левай галёнкі, абедзвюх верхніх канечнасцяў, пярэдняй брушной сценкі 1-2-3 ступені".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках