Беларускі музыка выпусціў песню пра эміграцыю
14- 21.06.2023, 20:03
- 8,314
Кліп знялі на еўрапейскіх вуліцах.
Беларускі музыка і заснавальнік гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч, які жыве ў Нідэрландах, выпусціў песню Emigrant Song пра беларусаў, якія вымушана пакінулі радзіму. Кліп знялі на еўрапейскіх вуліцах.
«Гэта першая песня з майго першага “эмігрантскага” альбома, які выйдзе неўзабаве. Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да “тупых песняў”, якія, спадзяюся, вы таксама будзеце чакаць і слухаць», – напісаў музыка.
Песню трэба слухаць, але вось вам некалькі радкоў:
«З кожным заездам ў Кракаў да Валеры
Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
Хоць айран не кефір, гранола не каша,
Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?»
Летась Башлыкевіч быў з гастролямі ў Еўропе і Грузіі.