18 лiпеня 2026, Субота, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску назбіралася шмат безгаспадарных катоў

27
У Менску назбіралася шмат безгаспадарных катоў

Яны чакаюць новых уладальнікаў.

Тысячы безгаспадарных сабак і катоў ужо адлавілі па ўсёй краіне з пачатку года. Колькасць такіх жывёлаў з кожным годам расце, расказаў на прэс-канферэнцыі кіраўнік управы жыллёвай гаспадаркай Мінжылкамгаса Андрэй Рамашка, паведамляе «Люстэрка».

«Колькасць адлоўленых сабак і катоў з кожным годам павялічваецца. Калі ў 2022 годзе па ўсёй краіне было адлоўлена блізу 22 тысячаў жывёлаў, то ўжо за пяць месяцаў гэтага года колькасць складае 10 тысячаў», – расказаў Андрэй Рамашка.

«На жаль, нямногія з гэтых асобінаў атрымліваюць новых уладальнікаў», – дадаў ён. Летась блізу 10% ад усіх адлоўленых жывёлаў былі вернутыя гаспадарам, 20% перайшлі да новых уладальнікаў. «Гэта значыць, лёс 70 адсоткаў гэтых жывёлаў, на жаль, у адпаведнасці з заканадаўствам – гэтыя жывёлы асуджаныя на гібель», – адзначыў Рамашка.

Ён мяркуе, што праблема ў тым ліку ў тым, што пытанні абыходжання з жывёламі рэгулюецца пастановай Саўміна, якая тычыцца больш правілаў утрымання гадаванцаў дома. А цяпер, напрыклад, ёсць пытанні з рэгістрацыяй – складана ідэнтыфікаваць гадаванца, калі гаспадар не хоча.

Але ўжо распрацаваны і абмяркоўваецца, а хутка будзе вынесены і на грамадскае абмеркаванне праект закона пра адказнае абыходжанне з жывёламі, які дасць магчымасць урэгуляваць пытанні іх рэгістрацыі і ідэнтыфікацыі.

У Менску шмат коцікаў

У сталічнага дзяржпрадпрыемства «Фаўна горада» цяпер 125 сабак і 192 каты.

«Катоў вельмі шмат, на жаль. Беручы да ўвагі, што ў нас ёсць такая пазіцыя цяпер – мінімальнае ўсыпленне – таму катоў вельмі шмат. Мы стараемся іх, вядома, раздаць, нам дапамагаюць валанцёры. Але вось на сёння вось столькі. Так што ўсіх запрашаю да нас па коцікаў. Ёсць і маленькія, і вялікія», – паведаміла дырэктарка ДП «Фаўна горада» Тамара Царыкоўская.

У Менску летась адлавілі 2 тысячы жывёлінаў. З іх 78% аддалі новым уладальнікам.

Царыкоўская заўважыла, што, магчыма, камусьці балюча глядзець на вялікую колькасць бяздомных жывёлаў там, дзе яны ўтрымліваюцца. Таму ў «Фаўне горада» ўсталявалі экран, дзе можна паглядзець і выбраць сабе жывёлу: «І калі табе нехта спадабаўся – пайсці і ўжо забраць»

Цешыць працаўнікоў, калі прыходзяць выбіраць гадаванцаў. Але ёсць і другі бок – падкінутыя жывёлы: «Прычым падкінутыя настолькі нахабна… Выходзіш за браму – скрынка стаіць. Заходзіш з другога боку – торба ляжыць. Можа торба ляжаць з маленькімі кацянятамі, якія ў ёй могуць ужо задыхнуцца, пакуль мы іх знойдзем. Вось гэтая сытуацыя вельмі моцна нас хвалюе».

Спадзяюся, што мы здолеем пераламіць гэтую іх пазіцыю.

Старшыня Асацыяцыі зоаабарончых арганізацый Аксана Давыдзенка бачыць магутны станоўчы зрух за час існавання асацыяцыі. Аднак мяркуе, што трэба «закрываць кран», каб «у нас проста не было плыні гэтых безнаглядных жывёлаў». Таму што 70% безнаглядных жывёлаў – гэта жывёлы на самавыгуле або тыя, ад якіх гаспадары пазбавіліся.

На яе думку, праваахоўныя органы не зусім сур'ёзна ставяцца да часткі 2 артыкула 16.29 КаАП «Пазбаўленне ад жывёлы». «І я ўсё ж спадзяюся, што мы здолеем пераламіць гэтую іх пазіцыю», – сказала Давыдзенка.

Яна мяркуе, што калі б ужо дзейныя нормы заканадаўства выконваліся, то праблема безгаспадарных жывёлаў на 60–70% страціла б сваю вастрыню.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках