18 лiпеня 2026, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча скараціла прадастаўленне міжнароднай абароны беларусам

Польшча скараціла прадастаўленне міжнароднай абароны беларусам
Фота: charter97.org

У чэрвені адмоваў было ўдвая больш, чым станоўчых рашэнняў.

Польшча рэзка знізіла прадастаўленне міжнароднай абароны беларусам, сведчыць аналіз статыстыкі Упраўлення па справах замежнікаў. У чэрвені вынесена 21 рашэнне аб прадастаўленні беларусу статусу бежанца і яшчэ чатыры — аб дадатковай абароне. Пры гэтым адмоўныя рашэнні вынесены па 52 заявах, разгляд яшчэ 13 спраў прыпынены, піша MOST.

Такім чынам, у чэрвені доля адмоваў у агульнай колькасці разгледжаных спраў дасягнула 57,8%, што з’яўляецца беспрэцэдэнтным паказчыкам. Для параўнання: у студзені—маі 2026 года доля адмоўных рашэнняў складала толькі 4,4%, у 2025 годзе — 5,5%, а ў 2024-м — 5,4%.

Сітуацыя пачала рэзка змяняцца яшчэ ў маі. Калі за першыя чатыры месяцы 2026 года беларусам сумарна адмовілі ў прадастаўленні абароны толькі па 14 справах, то ўжо ў маі было вынесена 17 адмоўных рашэнняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках