31 жнiўня 2026, панядзелак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын заявіў пра пачатак ваеннага перавароту

114
Прыгожын заявіў пра пачатак ваеннага перавароту
ЯЎГЕН ПРЫГОЖЫН

Верхавод ПВК «Вагнер» сказаў, што «пачынае аднаўляць справядлівасць у Расеі».

Верхавод ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў пра ўдар па тылах наймітаў з боку расейскіх вайскоўцаў.

«Нанесены ракетны ўдар па лагерах ПВК Вагнер. Шмат ахвяраў. Паводле інфармацыі байцоў-відавочцаў удар быў нанесены з тылавога боку, гэта значыць, нанесены вайскоўцамі МА РФ», – сказана ў паведамленні прэс-службы бізнэсмэна

«Нас падступна ашукалі і спрабавалі пазбавіць магчымасці абараняць свае дамы. Мы былі гатовыя пайсці на саступкі Мінабароны, здаць зброю, знайсці выйсце, як мы будзем далей абараняць краіну. Але гэтыя брыдоты не супакоіліся. Сёння, бачачы, што мы не зламаныя, яны нанеслі ракетныя ўдары па нашых тылавых лагерах. Загінула вялізная колькасць байцоў. Мы прымем пастанову, як адкажам на гэтае злачынства. Наступны крок за намі», – заявіў Прыгожын.

«Зло, якое нясе ваеннае кіраўніцтва краіны, павінна быць спыненае. Я прашу нікому не чыніць супраціву. Усіх, хто будзе спрабаваць чыніць супраціў – мы будзем знішчаць. Справядлівасць у войсках будзе адноўленая, а пасля гэтага і справядлівасць ва ўсёй Расеі», – анансаваў ваенны мяцеж Прыгожын.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках