18 траўня 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб УСУ расказаў пра дзённыя страты войска РФ ва Украіне

2
Генштаб УСУ расказаў пра дзённыя страты войска РФ ва Украіне

Знішчаны расейскі пункт кіравання, тры «птушачкі» і нямала складоў.

Цягам дня ўкраінская артылерыя і ракетныя войскі падбілі тры склады боепрыпасаў расейскіх захопнікаў, адзін зенітна-ракетны комплекс і варожы пункт кіравання.

Таксама ўкраінскія ваяры ліквідавалі тры дроны-шпіёны акупантаў, паведаміў у суботу ўвечары, 3 чэрвеня, Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны ў сваёй зводцы.

«Авіяцыя Сілаў абароны за дзень нанесла 11 удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу», – адзначылі ў Генштабе.

Расейскія захопнікі здзейснілі цягам дня 16 няўдалых нападаў на ўсходнім фронце, засяродзіўшы намаганні на спробе поўнай акупацыі Луганскай і Данецкай абласцей.

Сярод іншага, праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні на Купянскім кірунку паблізу Навасёлаўскага Луганскай вобласці; на Ліманскім кірунку – у раёне Белагораўкі Луганскай вобласці і Спірнага Данецкай вобласці.

«На Бахмуцкім кірунку вораг вёў наступальныя дзеянні ў раёне Іванаўскага, поспеху не меў... на Мар'інскім кірунку ў гэты дзень вораг вёў наступальныя дзеянні ў раёне горада Мар'інка, аднак нашы абаронцы адбілі ўсе 9 нападаў праціўніка. Таксама былі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Аляксандраўкі Данецкай вобласці», – паведаміў Генштаб.

На Аўдзееўскім і Шахтарскім кірунках вораг наступальных дзеянняў не праводзіў.

На Запарожскім і Херсонскім кірунках вораг прадаўжае весці абарончыя дзеянні.

На Валынскім і Палескім кірунках аператыўная абстаноўка без істотных змяненняў, прыкметаў фармавання наступальных груповак не выяўлена.

На Северскім і Слабажанскім кірунках праціўнік прадаўжае захоўваць ваенную прысутнасць у памежных з Украінай раёнах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках