21 траўня 2024, aўторак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўцяклі: У Бярдзянску прагрымела серыя выбухаў

2
Расейцы ўцяклі: У Бярдзянску прагрымела серыя выбухаў

Зафіксавана больш за 10 «прылётаў».

У часова захопленым расейскімі акупантамі горадзе Бярдзянск Запарожскай вобласці ў суботу, 3 чэрвеня, прагрымела шмат выбухаў, было гучна каля аэрапорта і порта.

Расейскія вайскоўцы ўцяклі з бярдзянскага порта, паведамляе «Бярдзянск Зараз» у Telegram. Паводле ягоных звестак, працавала варожая супрацьпаветраная абарона, але ёсць больш за 10 «прылётаў».

«Вайскоўцы з порта не выходзілі, а ўцякалі… Чуваць выбухі ў раёне Шкловалакно. У баку Пятроўкі нешта гарыць. Ракету збілі над Ліскі, яна магла ўпасці на дамы. У сяле Асіпенкі таксама чуваць было сем выбухаў як мінімум», – гаворыцца на канале.

Гаўляйтар Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў сцвярджае, што Узброеныя сілы Украіны запусцілі шэсць ракетаў, і нібыта ўсе яны перахопленыя расейскай СПА.

Выбухі ў Бярдзянску раздаюцца другі дзень запар. Як пісаў сайт Charter97.org, 2 чэрвеня ўкраінскія вайскоўцы патрапілі па пазіцыях расейцаў. Некалькі ракетаў Storm Shadow прыляцелі ў раён порта, што пацвярджаюць і акупанты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках