У РФ па радыё транслявалі панічны «зварот» Пуціна праз нібыта ўварванне УСУ
39- 5.06.2023, 15:06
- 67,594
Расейцаў заклікалі эвакуавацца ўглыб краіны.
У Растоўскай, Белгарадскай і Варонежскай абласцях РФ у радыёэфіры транслявалі «зварот» Уладзіміра Пуціна, у якім той заклікаў расейцаў эвакуавацца ўглыб краіны праз уварванне ўкраінскага войска і абвясціў аб мабілізацыі; мясцовыя ўлады і Крэмль заяўляюць, што гэта хлусня.
Пра гэта паведамляе pravda.com.ua са спасылкай на расейскія СМІ.
«Расейцы, суграмадзяне, браты і сёстры. Сёння а 4 раніцы ўкраінскія войскі, узброеныя блокам NATO, са згоды і пры падтрымцы Вашынгтона ўварваліся на тэрыторыю Курскай, Белгарадскай і Бранскай абласцей. Нашы памежнікі і Узброеныя сілы даюць годны адпор амцнейшым сілам агрэсара.
По радіо в РФ транслювали панічне звернення Путіна через "вторгнення ЗСУ" pic.twitter.com/BXefex19jA
— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) June 5, 2023
На тэрыторыі Курскай, Белгарадскай, Бранскай абласцей маім указам уведзенае ваеннае становішча. Таксама сёння падпішу ўказ аб усеагульнай мабілізацыі, паколькі для перамогі над небяспечным і падступным ворагам нам трэба будзе аб'яднаць усе сілы Расейскай Федэрацыі», - гаварылася ў радыёпаведамленні.
Таксама ў звароце жыхароў Курскай, Белгарадскай, Бранскай абласцей заклікалі эвакуавацца ўглыб тэрыторыі Расеі.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў зварот хлуснёй і заявіў, што зараз кантроль над эфірам адноўлены.