У Гомельскай вобласці з'явіліся блокпасты
18- 7.06.2023, 9:57
- 10,452
Фотафакт.
Гомельскія дзяржаўныя СМІ публікуюць фота і відэа правядзення міжведамасных «антытэрарыстычных вучэнняў», якія праходзяць з 5 да 7 чэрвеня ў Гомельскай вобласці.
Адпрацоўваецца гатоўнасць адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый да выканання задач у «спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фармаванняў».