19 траўня 2024, Нядзеля, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аэрадром у Мачулішчах прыляцеў «спецыяльны» самалёт з РФ

7
На аэрадром у Мачулішчах прыляцеў «спецыяльны» самалёт з РФ

У гэты ж час у Асіповічах заўважылі разладоўванне эшалона з расейскай вайсковай тэхнікай.

Аўтары маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн" апублікавалі хроніку вайсковай чыннасці на тэрыторыі Беларусі за апошні дзень.

Авіяцыйная актыўнасць назіралася на аэрадромах “Мачулішчы” і “Бабруйск”. Фіксаваліся палёты гелікаптэраў і самалётаў ВПС РБ і ВКС РФ.

На аэрадром "Мачулішчы" прыляцеў вайскова-транспартны самалёт Іл-76 ВКС РФ (RF-76545).

Чыгуначная актыўнасць

На станцыі "Асіповічы-1" разладоўваўся эшалон з тэхнікай УС РФ.

Рух на дарогах

Вялікіх калон з тэхнікай УС РФ (10+ адзінак) не фіксавалася. Адзіночныя самаходы і невялікія калоны УС РФ заўважаныя ў Лепелі і Рудабельскім раёне Гомельскай вобласці. Таксама ў Лепелі былі заўважаныя вайскоўцы УС РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках