Маштабы катастрофы пасля падрыву Кахоўскай ГЭС паказалі на новых здымках з космасу
- 7.06.2023, 11:39
- 10,328
Выявы ахапілі больш за 2500 квадратных кіламэтраў - ад Херсона да Чорнага мора.
Maxar Technologies апублікавала спадарожнікавыя здымкі, з якіх можна ацаніць маштаб катастрофы праз разбурэнне Расеяй дамбы Кахоўскай ГЭС. У кампаніі паведамілі, што іх выявы ахапілі больш за 2500 квадратных кіламэтраў на паўднёвы захад ад Херсона - паміж Новай Кахоўкай і Дняпроўскай затокай у месцы яе ўцякання ў Чорнае мора, перадае The Guardian.
На здымках — рэшткі дамбы Кахоўскай ГЭС, затопленыя тэрыторыі, пазначаныя толькі дахамі дамоў, якія ледзь узвышаюцца над вадой. Глядзіце, як было і што стала пасля таго, як уночы ў аўторак, 6 чэрвеня, была разбураная дамба Кахоўскай ГЭС.
Уночы ў аўторак, 6 чэрвеня, была разбураная дамба Кахоўскай ГЭС. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што пад тры гадзіны ночы расейскія войскі ўчынілі ўнутраны падрыў канструкцый Кахоўскай ГЭС. У зону падтаплення трапілі 80 паселішчаў.