Ганьбу лукашэнкавай «дыпламатыі» паказалі ў адным фота
11- 7.06.2023, 14:51
- 25,608
Як выглядае «шматвектарная» палітыка.
7 чэрвеня міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый Рэспублікі Кеніі Мазэсам Курыам і міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця жывёлагадоўлі Франклінам Мітыкам.
Ключавымі на перамовах сталі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у сфэры сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, паставак беларускай тэхнікі, паведамляе прэсавая служба МЗС.
Таксама былі абмеркаваныя магчымасці выкарыстання "перадавога беларускага досведу" і "тэхналогій" пры стварэнні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці на тэрыторыі Кеніі.