19 траўня 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы эксперт патлумачыў, ці збіраліся УСУ фарсіраваць Дняпро на Херсоншчыне

5
Вайсковы эксперт патлумачыў, ці збіраліся УСУ фарсіраваць Дняпро на Херсоншчыне

Расейцы пралічыліся.

Ці перашкодзіць падрыў расейцамі дамбы на Кахоўскай ГЭС украінскаму наступу?

На гэтае і іншыя пытанні сайту Charter97.org адказаў вядомы ўкраінскі вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

- Падрыў Кахоўскай гідраэлектрастанцыі можна назваць толькі ваенным злачынствам і тэрарыстычным актам. Згодна з Жэнеўскай канвенцыяй дамбы і падобныя збудаванні з'яўляюцца, скажам так, недатыкальнымі. Розныя дзеянні супраць такіх аб'ектаў належаць да ваенных злачынстваў невыбарчага тыпу і параўнальныя з ужываннем зброі масавага паражэння.

Гэта каласальнае ваеннае злачынства, якое пацягнула за сабой гуманітарны і кашмарны экалагічны крызіс з доўгатэрміновымі наступствамі.

- Чаму расейцы пайшлі на гэта?

- Я магу гэта растлумачыць толькі панікай. Справа ў тым, што расейскае камандаванне дагэтуль губляецца ў здагадках, у якім кірунку, колькасці, адкуль і якімі рэсурсамі будзе ажыццяўляцца наступленне Сіл абароны Украіны.

На днях у Запарожскай вобласці пачалася чарада суцэль такіх будзённых мерапрыемстваў, як выведка боем, але з тым адрозненнем, што калі раней яна ажыццяўлялася на асобных лакацыях, адзінкава, то гэтым разам - адначасова на некалькіх кірунках. Нават расейская прапаганда «падняла шуміху», маўляў, «вось, пачалося» і, адпаведна, гэта магла быць панічная рэакцыя на тое, што нешта сапраўды пачалося.

Калі ж нешта пачынаецца ў Запарожскай вобласці, то ва ўяўленні расейцаў часткай плана з'яўляецца фарсіраванне Дняпра. Таму яны і падарвалі Кахоўскую ГЭС для таго, каб фарсіраванне Дняпра найбліжэйшым часам было немагчымым. Гэта першы момант.

Другі: расейскае камандаванне думала, што стварэнне такога крызісу павінна прымусіць Украіну выдаткаваць вялікія рэсурсы на яго стабілізацыю, урэгуляванне сітуацыі, аднаўленчыя працэсы і гэтак далей. Гэта значыць, на нейкі час будзе адтэрмінаваны наступ праз марнаванне рэсурсаў.

Расейцы так думаюць з улікам уласных абмежаваных рэсурсаў, у той час як гуманітарная і вайсковая сфера ідуць у нас па зусім дзвюх розных пазіцыях.

- Многія эксперты адзначаюць, што расейцы сур'ёзна памыліліся і УСУ не збіраліся фарсіраваць Дняпро. А вы як думаеце?

- Колькі разоў мяне не пыталіся аб нашым контрнаступленні, я заўсёды сцэнару з фарсіраваннем Дняпра адводзіў ролю трэцяга парадку. Гэта невыгодны сцэнар.

Мае сэнс паўнавартасная наземная аперацыя, а ўжо фарсіраванне Дняпра можа быць як элемент, які суправаджае паспяховыя дзеянні на сушы, калі няма асаблівай пагрозы для фарсіруючых, бо гэта вялікія выдаткі сіл і сродкаў, якімі так не распараджаюцца.

- Якія могуць быць і павінны быць палітычныя наступствы для Расеі пасля гэтага акта?

- Хацелася б ужо разабрацца са старшынствам і прысутнасцю Расеі ў ААН. Цяпер атрымліваецца так, што краіна, якая фактычна ўжывае зброю масавага паражэння, знаходзіцца ў Радзе бяспекі ААН. Яна можа накладаць вета. Гэта, скажам, парадокс. Безумоўна, гэта мяняе і некаторыя моманты ў дачыненні, напрыклад, да выкарыстання Украінай тых ці іншых сродкаў паражэння па тэрыторыі РФ.

- Ці можа Украіна атрымаць новую зброю з прычыны такіх крокаў РФ?

- Так, безумоўна. Гэта яшчэ больш узмоцніць рашучасць нашых партнёраў па перадачы Украіне таго ўзбраення, якое мы даўно чакаем. Тых жа самых ракет ATACMS ці Taurus.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках